Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіцца ў працоўным кабінеце. Пра гэта паведаміла рэгіянал Ганна Герман у эфіры Громадського ТВ.
Яна паведаміла, што «прэзідэнт на працы, у сваім прэзідэнцкім кабінеце».
Яна адмовілася адказваць на пытанне, у якім менавіта кабінеце — на Банкавай або ў Міжгор'і.
«Прэзідэнт у сябе ў сваім афіцыйным кабінеце. Мы побач з ім», — паведаміла Герман і кінула слухаўку.
Цягам сённяшняга дня Януковіч не з'явіўся на тэлеэкранах і не выступіў з ніводнай заявай.
Ужо пацверджана гібель не менш як 14 чалавек.





