Лідар «Бацькаўшчыны» Арсеній Яцанюк заявіў, што падчас перамоваў з апазіцыяй прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч фактычна прапанаваў ім здацца.

Пра гэта ён сказаў у эфіры 5 канала.

«Пазіцыя апазіцыі на перамовах была толькі адна — неадкладнае перамір'е, адвод войскаў, каб захаваць чалавечыя жыцці», — сказаў Яцанюк у ноч на 19 лютага пасля перамоваў.

Паводле яго слоў, прэзідэнт і прадстаўнікі ўлады «прапанавалі нам фактычна здацца і пакінуць тэрыторыю Майдана».

«Паколькі не абвешчана перамір'е, і жадання такога ва ўлады няма, то мы сапраўды стаім на парозе найбольш драматычнай старонкі гісторыі нашай краіны», — сказаў Яцанюк.

«Мы будзем стаяць з людзьмі. На Майдане мірныя людзі, і гэтыя людзі маюць права тут стаяць і працягваць свой мірны пратэст», - падкрэсліў палітык.

Як вядома, сустрэча лідараў апазіцыі і Януковіча, якая адбылася ў ноч з аўторка на сераду, завяршылася нічым — прэзідэнт запатрабаваў, каб мітынгоўцы пайшлі дадому.

На Майдане міліцыя працягвае гасіць з вадамётаў вогнішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?