Міхаіл Савіцкі быў адным з самых прызнаных мастакоў БССР і Беларусі. Ён заставаўся верным камуністычным ідэалам. У 2009 годзе напісаў партрэт Іосіфа Сталіна.

Савіцкі памёр у 2010 годзе.

А ў 2012-м у так званай Гарадскі сядзібе (плошча Свабоды, 15) адкрылася яго мастацкай галерэя.

Сам Савіцкі калісьці працаваў у гэтым будынку.

Галерэя складаецца з трох частак.

Першая – інтэр'еры гарадской сядзібы ХVІІІ – ХІХ стагоддзяў. Другая – экспазіцыя ў 9 залах, прысвечаная Міхасю Савіцкаму. Там узноўлены інтэр’ер яго працоўнага кабінета і творчай майстэрні, а таксама сабраная большасць яго твораў (у тым ліку цыкл «Лічбы на сэрцы»). А вось трэцяя частка галерэі – пляцоўка, дзе праходзяць часовыя выставы розных мастакоў.

Сярод імпрэзаў, запланаваных на сакавік – персанальная выстаўка Нікаса Сафронава.

Цікавы кантраст: Савіцкі лічыў сябе «прадстаўніком самай праўдзівай мастацкай школы — «школы сацыялістычнага рэалізму»». А яго калега, які будзе выстаўляцца ў гэтай галерэі, успрымаецца як самы паспяховы камерцыйны мастак Расіі.

57-гадовы Сафронаў, якога, дарэчы, у сапраўднасці клічуць Мікалай, вядомы сваімі партрэтамі жыхароў Рублёўкі, а таксама вядомых палітыкаў і дзеячоў шоў-бізнеса. Сярод іх – партрэт Аляксандра Лукашэнкі ў касцюме часоў Францыска Скарыны.

Пасля яе напісання кіраўнік Беларусі перадаў Сафронаву «велізарнае вітанне і падзяку».

Сафронаў публічна заявіў пра абяцанне Лукашэнкі: асабіста адкрываць яго выставу ў Мінску.

Асобу Сафронава часта суправаджаюць скандалы. А метады, якімі ён імкнецца да поспеху, выклікаюць сумненні.

У 2006 годзе ён заявіў, што тры яго карціны былі набытыя Эрмітажам. Але пазней дырэктар гэтага музея абверг інфармацыю.

Таксама выявілася, што партрэты, якія ствараў Сафронаў, уяўлялі сабой расфарбаваныя фотаздымкі.

Прычым адзін з іх мастак сам падарыў губернатару Ульянаўскай вобласці. Пазалетась гэта гісторыя паўтарылася.

Раней Сафронаў двойчы выстаўляўся на «Славянскім базары», па аднаму разу ў Мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці, у Віцебску, Гомелі і Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?