З 1985 года ў сталічным Уруччы існуе музей валуноў.

Імі выкладзена карта Беларусі, пазначаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, ўзгор'і.

Шляхам сталіцы пайшлі ў Радуні. Гэта мястэчка на Воранаўшчыне.

Ініцыятарам стварэння музея ледавіковых валуноў стаў Іван Фясенка, кіраўнік Радунскага народнага гісторыка-краязнаўчага музея. Ён падахвоціў мясцовых гімназістаў да распрацоўкі міні-праекта «Валуны стромкіх шляхоў мінулага». Апошні ўвайшоў у лік пераможцаў міжнароднага праекта «Жывая гісторыя майго краю», які арганізоўвала Нямецкая асацыяцыя народных універсітэтаў.

Прадстаўніцтва гэтага аб’яднання ў Беларусі акажа фінансавую падтрымку ў памеры 5 тысяч еўра.

Стварэннем музея будзе займацца гімназія, а таксама Воранаўскі райвыканкам.

Музей размесціцца недалёка ад навучальнай установы. Яго плошча складзе 1 га.

Плануецца, што тэрыторыя музея паўторыць контуры раёна, пакажа яго ландшафтныя асаблівасці і нават узновіць у мініяцюры водную сетку рэгіёна.

Спярша ў музей будуць прывезены 12-15 камянёў. Потым іх колькасць плануецца павялічыць.

Адкрыць музей плануюць у чэрвені 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?