«Шчэ нэ ўмэрла Украіна» гучала пад сценамі Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці ў Мінску ўвечары 19 лютага. Там сабраліся юнакі і пенсіянеры, каб выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам.

Людзі сабраліся, нягледзячы на тое, што за ранейшыя акцыі салідарнасці з Украінай у Мінску і Барысаве людзей затрымлівалі і судзілі.

Сярод прысутных былі грамадская актывістка Ганна Шапуцька і Вольга Мікалайчык, кінадакументалістка.

Ганна Шапуцька кажа: «Мы павінны выказаць салідарнасць так, як мы можам. Тое, што мы можам — гэта малітва».

Вольга Мікалайчык, кінадакументалістка: «Я думала, жыццём Жызнеўскага, Нігаяна, Вярбіцкага і Сэніка скончыцца гэтая трагедыя. Але ж не. Мы прынеслі стужкі, якія мы рабілі для марафона салідарнасці з Міхасём Жызнеўскім. Думала, што жалобныя стужкі нам не спатрэбяцца болей па Украіне. Сёння я зразумела, што, на жаль, усё толькі пачынаецца. І таму мы тут сёння».

Сёння таксама прайшла акцыя каля помніка Тараса Шаўчэнку каля пасольства Украіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?