Прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама дадаў свой голас да міжнароднага асуджэння кровапраліцця ва Украіне і заявіў, што «будуць наступствы» для ўлады, калі яна пяройдзе мяжу і перасцярог ваенных ад умяшання ў супрацьстаянне.

Пра гэта Абама заявіў па прыбыцці ў Мексіку на міжнародны саміт, дадаўшы, што, на думку ЗША, менавіта ўкраінская ўлада нясе галоўную адказнасць за тое, каб да пратэстоўцаў не ўжывалі гвалту.

Амерыканскі лідар таксама заклікаў да неўмяшання ўкраінскага войска ў канфлікт, які павінны вырашаць цывільныя. Па словах амерыканскага прэзідэнта, гвалт ва Украіне прыцягнуў да сябе ўвагу ўсяго свету.

Раней амбасадар ЗША ў Украіне паведаміў пра ўвядзенне адрасных санкцый амерыканскім урадам супраць украінскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да гвалту і празмернага прымянення сілы супраць пратэстоўцаў. Аднак прозвішчы службовых асоб не былі названыя, што з'яўляецца звычайнай дыпламатычнай практыкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?