Заяву палітык зрабіў па завяршэнні сустрэчы трох лідараў апазіцыі з прэзідэнтам.

«Ёсць пазітыўная навіна - штурм і зачыстка, якія планаваліся, адменены. Зараз абвешчана перамір'е і пачатак перамоўнага працэсу для стабілізацыі сітуацыі», - заявіў ён.

Яцанюк падкрэсліў, што ўлада планавала «ўвядзенне надзвычайнага становішча і начны штурм».

«Пасля сённяшняй сустрэчы мы можам дакладна сказаць - наш Майдан штурмаваць не будуць», - заявіў ён.

«Асноўнае - захаваць чалавечыя жыцці. Мы спынілі штурм і зачыстку «, - запэўніў Яцанюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?