Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі ў размове з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель падкрэсліў таксама неабходнасць адмовіцца ад абвінавачванняў у адрас украінскіх уладаў, перадае ІТАР-ТАСС.

«Пуцін падкрэсліў важнасць адмовы заходніх краін ад абвінаваўчага ўхілу ў дачыненні да дзяржаўнага кіраўніцтва Украіны, а таксама важнасць жорсткага асуджэння апазіцыйных сіл, вінаватых у арганізацыі супрацьпраўных экстрэмісцкіх і тэрарыстычных дзеянняў», - адзначылі ў прэс -службе Крамля.

Прэзідэнт Расіі і канцлер ФРГ у тэлефоннай размове выказаліся за тэрміновыя меры па нармалізацыі сітуацыі на Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру