Яны патрабуюць упусціць актывістаў у будынак Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, ці забарыкадаваць дзверы звонку, каб блакіраваць працу адміністрацыі.

У сваю чаргу пратэстоўцы абяцаюць спыніць штурм аблдзяржадміністрацыі.

На перамовы з начальнікам Упраўлення МУС па Палтаўскай вобласці Эдуардам Фядосавым пайшлі старшыня Палтаўскай арганізацыі «Свабода» Раман Чабаноўскі і яшчэ некалькі актывістаў Майдана.

Як паведамлялася, у сераду ўвечары актывісты распачалі спробу штурму будынка абласной адміністрацыі. Людзі разбілі шкло ў будынку, пры гэтым кідалі петарды і ўзрыўпакеты. Адзін з кінутых «кактэйляў Молатава» трапіў у кабінет на першым паверсе, выклікаўшы ўзгаранне. Пажар ліквідавалі людзі, якія знаходзяцца ўнутры будынка.

Пасля гэтага да будынка прыбылі каля 200 праваахоўнікаў у шлемах і са шчытамі, якія пры дапамозе святлошумавая гранат адціснулі пратэстуючых з плошчы каля аблдзяржадміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?