Спартсменка з бацькам.

Спартсменка з бацькам.

Вядучая ўкраінская гарналыжніца Багдана Мацецкая, якая планавала старт у спецыяльным слаламе ў пятніцу, адмовілася ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Сочы ў знак пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Адпаведную заяву на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў бацька і трэнер гарналыжніцы Алег Мацецкі: 

«Мы, члены Нацыянальнай алімпійскай зборнай каманды Украіны: Мацецкая Багдана і Мацецкі Алег, вельмі абураныя апошнімі дзеяннямі прэзідэнта Украіны В. Януковіча, які замест таго, каб вырашыць канфлікт перамовамі з Майданам (на што мы да канца спадзяваліся, з'яжджаючы на Алімпійскія Гульні ў Сочы), патапіў надзеі Украінцаў у крыві. чым парушылі пры гэтым адвечны прынцып Алімпійскіх Гульняў - Мір падчас правядзення.

У знак салідарнасці з барацьбітамі на барыкадах Майдана, і ў знак пратэсту супраць бандыта-прэзідэнта і яго халуйскага ўрада, мы адмаўляемся ад далейшага выступу на Алімпійскіх Гульнях у Сочы ў 2014 годзе. Вечная памяць загінулым героям за Волю Украіны! Слава Украіне і яе Героям!».

Спартменка не лічылася фаварыткай у спаборніцтвах у Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?