З учорашняга дня да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі і ва ўстановы аховы здароўя горада Кіева па медыцынскую дапамогу звярнулася 426 пацярпелых падчас сутычак у цэнтры сталіцы, 277 з іх шпіталізаваныя.

«На працягу апошніх сутак за медыцынскай дапамогай звярнуліся 66 чалавек, з іх шпіталізаваны 22 чалавекі», - адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Сярод шпіталізаваных у медычныя ўстановы - 86 работнікаў праваахоўных органаў, 6 журналістаў, 1 дэпутат (Пазеняк У.С. ), 4 дзяцей да 18 гадоў, двое замежных грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0