Кубанскія казакі сарвалі чарговы выступ расійскага панк-гурта Pussy Riot. Надзею Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і іх аднадумцаў, якія збіраліся праспяваць у Сочы песню «Пуцін навучыць цябе радзіму любіць», адлупцавалі бізунамі і адцягалі за валасы.
На кадрах відэазапісу бачна, што казакі цікавалі за дзяўчатамі яшчэ да пачатку выступу.