У двух парах адбыліся першыя матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Леташні пераможца турніру мюнхенская «Баварыя» ўпэўнена ў гасцях перамагла лонданскі «Арсенал». У першым тайме вызначыўся Кроос, у другім – Мюлер. Перамога нямецкага клуба з лікам 2:0.
Трапны ўдар Дыега Косты прынёс мадрыдскаму «Атлетыка» перамогу над «Міланам» з мінімальным лікам – 1:0.