Былая прэм'ер-міністрка Украіны Юлія Цімашэнка адзначае, што «немагчыма зразумець тое, што прэзідэнт краіны забівае сваіх мірных грамадзян дзеля захавання ўлады». Пра гэта гаворыцца ў яе звароце да ўкраінскага народу, перададзеным УНІАН.

«Цяпер за кожнага забітага або скалечанага чалавека Януковіч нясе асабістую маральную адказнасць, а з часам будзе несці і крымінальную. Я аплакваю разам з вамі кожнага загінуўшага чалавека, які сваім жыццём у баі прыкрыў ўсіх нас ад дыктатуры.

Загінуўшы яны перадалі справу барацьбы кожнаму з нас. Перадалі не народу увогуле, не грамадству ў цэлым, а персанальна кожнаму, хто лічыць сябе чалавекам. Мы не будзем вартыя іх памяці, калі бясслаўна здадзімся», - адзначаецца ў звароце.

«Які страшны боль бачыць, што менавіта той, хто асабіста забіваў людзей сваімі загадамі, цяпер бессаромна абвяшчае па іх Дзень смутку. Дыктатар спачатку жорстка забівае непакорлівых, а потым – па-езуіцку іх «аплаквае».

«Наш абавязак перад загінулымі, закатаваным, вязнямі і іх сем'ямі, наш абавязак перад сучаснымі і будучымі пакаленнямі - ліквідаваць дыктатуру менавіта цяпер і назаўсёды. Калі мы гэтага не зробім сёння, з прычыны сваёй слабасці, то заўтра нашым дзецям і ўнукам замест нас прыйдзецца зноў класці жыцця і зноў праліваць кроў у няроўнай барацьбе супраць дыктатуры, таму што яна не пойдзе па ўласным жаданні. Ці гатовыя мы пакінуць нашым дзецям гэтую працу?»

Звяртаючыся да ўкраінцаў, Цімашэнка просіць «не адступаць і не здавацца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру