Святашынскі раённы суд выбраў у якасці меры стрымання для 9 актывістаў Еўрамайдану, затрыманых напярэдадні, два месяцы ўтрымання пад вартай. Пра гэта заявіў нардэп ад «Бацькаўшчыны» Павел Пятрэнка.

«За краты пасадзілі Аляксандра Награбельнага, Алега Пуставіта, Андрэя Бабіна, Івана Крыля, Івана Мікалаева, Васіля Белавусава, Рыгора Шаўчука, Сяргея Макара і Уладзіміра Братаха», — паведаміў Пятрэнка.

Паводле яго слоў, справамі затрыманых актывістаў фактычна кругласутачна займаюцца адвакаты-валанцёры Цэнтра прававой абароны Штаба нацыянальнага супраціву.

Разам з тым нардэп Андрэй Пышны заявіў аб тым, што таксама на 2 месяцы арыштаваны Яўген Шульга.

Па дадзеных « Бацькаўшчыны», 20 лютага а 10:00 пачнуцца слуханні спраў па абранні меры стрымання ў Абалонскім раённым судзе Кіева.

«У прыватнасці, будуць разглядацца справы Сяргея Швеца, Аляксандра Кацернюка, Вадзіма Бандарэнкі, Аляксандра Ярашчука, Сяргея Цімафеенкі, Сяргея Кавальчука, Аляксандра Прадэуса, Івана Клачаема, Пятра Чікуркі, Мікалая Чапліна, Віктара Кананенкі, Аляксея Герзаніча», - паведамляе прэс -служба «Бацькаўшчыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?