Апазіцыя з такім варыянтам не згодная.

Намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Руслан Кашулінскі заявіў, што ўлада прапануе апазіцыі Расію як пасярэдніка ў перамовах па ўрэгуляванні крызісу ў краіне.

«Мы лічым, што патрэбен міжнародны пасярэднік, каб можна было гарантаваць адказнасць за прынятыя рашэнні ў ходзе перамоваў, — сказаў віцэ-спікер у эфіры 5-га канала 19 лютага позна ўвечары.

Паводле яго слоў, апазіцыя прапанавала пасярэднікамі прадстаўнікоў з Еўропы.

 «На жаль, гэта не ўспрымаецца, прапануецца Расійская Федэрацыя як пасярэднік. Нашы апаненты прапануюць РФ як пасярэдніка, мы разумеем, што гэта прывядзе ў глухі кут. Мы не будзем мець даверу да пасярэдніка і не зможам выйсці на нейкую пазіцыю. Таму перамоўны працэс цяпер у такой сітуацыі», — сказаў ён.

Як вядома, у сераду позна ўвечары ўлада і апазіцыя дамовіліся аб перамір'і і перамовах з мэтай спынення кровапраліцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0