Як перадае «Інтэрфакс-Украіна», ISE скасавала рашэнне ад 17 лютага аб уключэнні ў лістынг дадатковай эмісіі двухгадовых еўрааблігацый Украіны з пагашэннем у 2015 годзе аб'ёмам $1 млрд 984 млн 838 тыс., спасылаючыся на тое, што яны яшчэ не эмітаваныя.

«Паколькі названыя каштоўныя паперы яшчэ не эмітаваныя, рашэнне ад 17 лютага аб уключэнні іх у лістынг і допуску да звароту было памылковым», — паведамляецца на вэб-сайце біржы ў сераду.

Нагадаем, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў у панядзелак заявіў, што на гэтым тыдні РФ набудзе наступны транш украінскіх еўрааблігацый на $2 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?