Найбуйнейшая аўтамабільная падзея краіны — міжнародны аўтасалон «Мотаршоу» — сёлета не адбудзецца.

Пра гэта паведаміў Дзмітрый Ярота — кіраўнік ТАА «Рэмарк», якое традыцыйна выступае арганізатарам мерапрыемства. 

«Прынята канчатковае рашэнне. Часткова гэта звязана з тым, — растлумачыў ён, — што занятая асноўная выставачная пляцоўка — «Мінск-Арэна», дзе пройдзе чэмпіянат свету па хакеі». 

Як адзначыў Ярота, яшчэ летась разам з членамі БАА планавалася, што наступная выстава «Мотаршоу» пройдзе праз два гады. 

Акрамя таго, занадта шмат няпэўнасцей і фактараў, якія могуць паўплываць на рынак у гэтым годзе. Гаворка ідзе ў тым ліку пра няпэўнасці, звязаныя з увядзеннем у Беларусі ўтылізацыйнага збору. 

У 2013 годзе месцам правядзення «Мотаршоу» ўпершыню быў абраны канькабежны стадыён «Мінск-Арэны». Свае стэнды прадставілі 24 аўтамабільныя маркі. Усяго на выставе было размешчана каля 200 аўтамабіляў. Паводле даных арганізатараў, выставу наведала прыкладна 65 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?