У бюджэт сталіцы на 2014 год унесены некаторыя змены, якія не пацягнуць за сабой павелічэння яго расходнай часткі. Адпаведнае рашэнне прынята на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У прыватнасці, для своечасовага ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў, уключаных у інвестыцыйную праграму Мінска на 2014 год (у тым ліку аб'ектаў, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні чэмпіянату свету па хакеі), вырашана дадаткова накіраваць з бюджэту 400 мільярдаў рублёў.

Сродкі пойдуць на завяршэнне будаўніцтва будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта, гасцініцы «Вікторыя-Алімп», рэканструкцыю Мінскага заапарка і гасцініцы «Беларусь» і іншыя аб'екты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?