Кіраўніцтва Facebook заявіла аб куплі праграмы для смартфонаў WhatsApp за $19 мільярдаў.
Летась колькасць карыстальнікаў WhatsApp перавысіла 400 мільёнаў, што зрабіла мессенджер адным з самых хуткарослых сэрвісаў інтэрнэту і моцным канкурэнтам для іншых падобных праграм.
Дадатак штодня апрацоўвае 32 мільярды прынятых паведамленняў і 500 мільярдаў фатаграфій.
Кампанія была заснавана ў 2009 годзе былымі супрацоўнікамі Yahoo. У цяперашні час праграма даступная ва ўсіх галоўных аперацыйных сістэмах для смартфонаў. Кошт выкарыстання WhatsApp складае $0,99 у год (першы год бясплатны ).
Раней паведамлялася, што карпарацыя Google паспрабавала купіць WhatsApp, ацаніўшы яго ў $1 мільярд. Але ўгода так і не адбылася - WhatsApp запатрабаваў большую суму за свой сэрвіс.





