«Перамір'е ва Украіне можа захоўвацца, але ў рэшце рэшт уладам неабходна рухацца да стварэння ўрада згоды, хай нават часовага. Гэта адкрые шлях да справядлівых і свабодных выбараў, каб воля ўкраінскага народа была правільна выказана, без таго хаосу, які мы бачылі на вуліцах», — заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Ён не згодны, што крызіс ва Украіне з'яўляецца адлюстраваннем супрацьстаяння Вашынгтона і Масквы. «Мы не разглядаем гэта як шахматную дошку часоў халоднай вайны, на якой мы супрацьстаім Расіі», — дадаў Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0