Дзевяць пажарных машын тушаць будынак абласной управы СБУ (былы КДБ) у Хмяльніцкім.

З памяшкання эвакуяваныя 40 супрацоўнікаў. Да таго яны былі заблакаваныя пратэстоўцамі, якія атачалі будынак з другой паловы дня 19 лютага.

Сілавікі адкрылі агонь па актывістах, якія спрабавалі трапіць у будынак. Была цяжка параненая маладая жанчына. Пратэстоўцы спрабавалі пералезці праз плот і трапіць ва ўнутраны двор управы СБУ.

Двух пратэстоўцаў застрэлілі, сем паранілі. У адказ на такія дзеянні сілавікоў мітынгоўцы прыцягнулі тры тралейбусы, забарыкадавалі імі выхад і закідалі ўправу бутэлькамі з запальнай сумессю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру