Здарэнне адбылося 19 лютага ў пасёлку Мільча Гомельскага раёна. Па інфармацыі МНС, калі прыехалі выратавальнікі, у кювеце гарэў «Фольксваген Гольф». Па словах відавочцы, які праязджаў побач, ён убачыў аўто з заведзеным рухавіком, з якога ішоў дым. Мужчына спыніўся і паспрабаваў выцягнуць кіроўцу, толькі праз высокую тэмпературу і дым у салоне «Фальксвагена» не здолеў. І ў той момант машына сама паехала, але праз метраў пяцьдзясят з’ехала ў кювет і загарэлася.

Выратавальнікі патушылі аўто і дасталі цела кіроўцы. Цяпер высвятляецца, хто быў за рулём.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?