Такое рашэнне прынятае на 28-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.

За перагон з-за мяжы (за мяжу) аўтатранспарту прапануецца ўсталяваць стаўку адзінага падатку ў памеры 1,9 млн рублёў, за перавозку і дастаўку аўтамабіляў — 2,4 млн рублёў. А за паслугі, звязаныя з арганізацыяй адпачынку і забаў, стаўка адзінага падатку складзе 1 млн 450 тыс. рублёў.

Пералік відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаныя выплачваць адзіны падатак, пашыраны з гэтага года, а таксама змененая рэдакцыя раней уведзеных відаў.

Па зноў уведзеных відах дзейнасці ІП прапануецца ўсталяваць стаўкі адзінага падатку ў наступных памерах (падатковая нагрузка складае 12% ад атрыманага даходу):

«Дыягностыка транспартных сродкаў» — 1 млн 180 тыс рублёў (940 тыс рублёў — у 5-й эканамічна-планіровачнай зоне Мінска);

«Дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі, незалежна ад месца правядзення свята», — 560 тыс рублёў;

«Прадстаўленне (уключаючы пракат) транспартных сродкаў і іншага абсталявання для адпачынку і забаў; катанне на катарах, конях; арганізацыя дзіцячых гульнявых пакояў» — 680 тыс рублёў;

«Дзейнасць, звязаная з правядзеннем гульні ў пейнтбол, лазертаг і страйкбол», — 2,2 млн рублёў.

Стаўкі адзінага падатку будуць павялічаныя як па групах тавараў, так і па работах і паслугах.

Так, для ІП, якія гандлююць абуткам, стаўкі адзінага падатку ў сярэднім падымуцца на 16,4 %. Для ІП, якія здаюць кватэры на суткі, — на 18 % і складзе 650 тыс. рублёў за адну кватэру.

У Мінску ў цяперашні час на ўліку каля 69 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. З іх амаль 27 % з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку. Падатковыя плацяжы ад гэтай катэгорыі грамадзян складаюць каля 30% у структуры ўсіх паступленняў ад ІП.

Паступленні адзінага падатку ад фізічных асоб, у тым ліку зарэгістраваных у якасці ІП, у бюджэт Мінска ў 2014 годзе ў сувязі з прыняццем гэтага рашэння складуць 221,2 млрд рублёў, чакаюць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску. Такім чынам, у бюджэт дадаткова паступіць 33,7 млрд рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру