Палацава-паркавы комплекс размешчаны ў мястэчку Смілавічы, што за 27 км на ўсход ад Мінска.

У розныя часы маёнтак Смілавічы належаў Кезгайлам, Сапегам, Завішам і Агінскім (у прыватнасці, гетмана Міхала Казіміра Агінскага). У 1791 годзе маёнтак адышоў да роду Манюшкаў, самым вядомым прадстаўніком якога з’яўляецца кампазітар Станіслаў Манюшка. Пры яго дзядулі (яго таксама клікалі Станіслаў) і яго сынах быў пабудаваны палац, закладзены батанічны і пладовыя сады.

Комплекс складаецца з двух карпусоў.

Стары корпус быў пабудаваны ў пачатку XIX ст. у стылі псеўдаготыкі. Цяпер ад яго засталіся руіны. У 1900-я гады да старога корпуса далучылі новы (пабудаваны ў стылі неаготыкі з элементамі стылю «мадэрн»).

Разам з імі ў склад комплексу ўваходзіць парк, а таксама фрагмент агароджы з брамай.

Апошнім часам палац знаходзіўся ва ўласнасці Мінінстэрства сельскай гаспадарскі і харчавання. У новым корпусе знаходзіліся некаторыя структуры Смілавіцкага аграрнага каледжа.

Як паведамляе «Onliner.by», у снежні мінулага года палац быў выстаўлены на аўкцыён. Сума складала больш за 1 мільярда беларускіх рублёў. Але жадаючых адрэстаўраваць будынак не знайшлося. Таму кошт знізілі на 80%. Цяпер ён складае 215,8 мільёнаў беларускіх рублёў ($22,2 тыс).

Таргі пройдуць 4 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?