Расія працягне супрацоўніцтва з Украінай, але будзе зыходзіць з таго, каб улада была легітымнай. Пра гэта прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў сёння на пасяджэнні ўрада.

«Мы, вядома, з украінскімі партнёрамі працягнем супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, па якіх дамаўляліся, будзем старацца рабіць усё, каб выконваць дадзеныя абяцанні. У той жа час для гэтага неабходна, каб самі партнёры былі ў тонусе і каб улада ва Украіне была легітымнай і эфектыўнай, каб аб гэту ўладу як аб анучу ногі не выціралі», — сказаў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?