Загінулі не менш за 25 чалавек. 

«Усе [13 чалавек, якіх я бачыў] былі забітыя адным стрэлам. Ні ў кога не было дзвюх ці трох ран», — паведаміў карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» доктар Дзмітрый Кашын.

Ён адзначыў, што некаторым параненым «пашанцавала, ім усяго толькі прастрэлілі руку ці плячо».

Заслужаны доктар Украіны Вольга Багамолец пацвердзіла: «У нас за апошні час ужо 13 актывістаў загінулі ад стрэлаў снайпера», — напісала яна.

На Майдан прыехала каля 15 машын хуткай дапамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру