Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу ў сувязі з гібеллю людзей у Кіеве.
«Беларусь заўсёды асуджала супрацьпраўныя дзеянні ўдзельнікаў палітычных канфліктаў і неканстытуцыйныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў, якія непазбежна прыводзяць да эскалацыі гвалту», — гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых і пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.