Украінскія алімпійцы вывесілі чорныя жалобныя стужкі на дзяржаўных сцягах у алімпійскай вёсцы ў Сочы.

У час сустрэчы з прэзідэнтам НАК Сяргеем Бубкам у алімпійскай вёсцы алімпійская зборная Украіны ушанавала хвілінай маўчання памяць загінулых суайчыннікаў у Кіеве.

«Для нас усіх гэта вельмі няпросты час, бо дома засталіся родныя, блізкія, сябры, суайчыннікі. Мы перажываем і хвалюемся за іх. Прымаючы ўдзел у Алімпійскіх гульнях, мы імкнемся з гонарам і годнасцю прадставіць народ Украіны», — перадае словы алімпійцаў афіцыйны сайт НАК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?