Фота Следчага камітэта.

Фота Следчага камітэта.

Следчым камітэтам сумесна з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК спынена дзейнасць злачыннай групы, якая чатыры гады вяла незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Паслугамі групы карысталіся службовыя асобы прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, устаноўлена, што група грамадзян у Мінску дзейнічала ад імя больш чым 70 падкантрольных ім ілжэпрадпрымальніцкіх струтктур. Выкарыстоўваліся іх рэквізіты, пячаткі, бланкі першасных уліковых дакументаў, бягучыя і карт-рахункі некалькіх дзясяткаў фізічных асобаў для прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі.

«Дзейнасць заключалася ў правядзенні для рэальнага сектара эканомікі фінансавых аперацый па абмене безнаяўных грашовых сродкаў на наяўныя грашовыя сродкі і наадварот, з афармленнем і прадстаўленнем фіктыўных бухгалтарскіх дакументаў для надання легальнасці дадзеным аперацыям,

— адзначылі ў Следчым камітэце.

Затрыманы тры актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы. У адносінах да іх расследуецца крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

ДФР КДК заведзены крымінальныя справы ў адносінах да 12 службовых асобаў дзесяці прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, якія былі кліентамі лжэпрадпрымальніцкіх структур. Іх вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў.

Агульная сума шкоды дзяржаве на сёння складае 6 мільярдаў рублёў.

Праведзена больш за 70 ператрусаў у Мінску, Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Накладзены арышт на маёмасць і грошы фігурантаў крымінальных спраў на 340 тысяч даляраў. Арыштаваныя таксама 12 дарагіх аўто на 2,55 мільярда рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?