Юрый Паўленка падаў у адстаўку з пасады Упаўнаважанага прэзідэнта Украіны па правах дзіцяці. Пра гэта ён напісаў у сваім Facebook.
«Падаў заяву аб звальненні ў сувязі з немагчымасцю выконваць свае службовыя абавязкі», - напісаў ён.
«Катэгарычна асуджаю гвалт з боку спецназаўцаў супраць мірных дэманстрантаў, моладзі, студэнтаў і дзяцей», - адзначыў ён.
Ён дадаў, што да гэтага моманту» рабіў усё, што ад мяне залежыць, выкарыстоўваючы ўсе магчымасці, каб забяспечыць годнае стаўленне і выкананне правоў дзяцей-удзельнікаў пратэстаў або уцягнутых у канфлікт, якія сёння набываюць свой жыццёвы вопыт на барыкадах».