На кадрах выразна відаць, што людзі наступаюць, але бяззбройныя, толькі са шчытамі. У пэўны момант у іх пачынаюць прыцэльна страляць. Хтосьці з іх хаваецца за дрэвамі, хтосьці панікуе і адступае. Праз пэўны час паўстанцы пад прыкрыццём шчытоў забіраюць параненых і забітых.

СМІ публікуюць таксама фотакадры, як сілы Януковіча страляюць у пратэстоўцаў з аўтаматаў Калашнікава.

Не менш за 25 чалавек загінула, паведамляюць медыкі. Шпіталі Кіева, а таксама палявыя шпіталі, разгорнутыя ў Кансерваторыі і Міхайлаўскім саборы, перапоўненыя.

На фота ніжэй: кадр, зроблены сёння, 20 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0