Яны будуць ўжываць збою ў адпаведнасці з законам аб міліцыі. З такой заявай выступіў міністр унутраных справаў Украіны Віталь Захарчанка, перадае Interfax.ua.

Таксама ён запатрабаваў ад апазіцыянераў «здацца без бою», гэта значыць скласці зброю і «вярнуцца ў рамкі мірнага пратэсту».

Як і ўся ўладная вярхоўка Украіны, міністр Захарчанка — з Данецка. Выхадцы з Данецка займаюць усе найвышэйшыя пасады ва Украіне: прэзідэнта (Януковіч), прэм'ерам быў данецкі Азараў, а цяпер яго абавязкі выконвае данецкі Арбузаў, спікера Вярхоўнай Рады (Рыбак), кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (Клюеў), генпракурора (Пшонка), кіраўніка СБУ (Якіменка, былы ахоўнік данецкага аэрапорта) і міністра ўнутраных спраў (Захарчанка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0