Міністры выйшлі з Адміністрацыі прэзідэнта ад Януковіча са змрочнымі тварамі. Адмовіліся ад запланаванай сустрэчы з прэсай, паведамляе «Украінская праўда».

Нагадаем, сёння міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і Германіі сустракаліся з прэзідэнтам Украіны, каб абмеркаваць шляхі выхаду з крызіснай сітуацыі ў краіне.

Сустрэча доўжылася амаль чатыры гадзіны. У часе яе Віктар Януковіч тэлефанаваў Уладзіміру Пуціну.

Міністры замежных спраў Польшчы, Нямеччыны і Францыі накіраваліся ў прадстаўніцтва ЕС ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0