А 18.00 каля пасольства Украіны ў Мінску пачалася акцыя салідарнасці з Украінай. Неабыякавыя людзі нясуць кветкі і свечкі да брамы пасольства ў памяць пра людзей, якія загінулі ў вулічных сутыкненнях у апошнія дні. Мінчукі прыходзяць па адным, доўга ля пасольства не затрымліваюцца. Як паведамляе карэспандэнт НН, за акцыяй назіраюць каля 10 «асобаў у цывільным». Непадалёк стаіць і нарад спецназа.

Пазней да людзей выйшаў супрацоўнік пасольства. Ён усім падзякаваў за салідарнасць і адзначыў, што самі яны ў разгубленасці, вельмі цяжка ўспрымаць інфармацыю пра ўкраінскія падзеі і цяжка прымаць рашэнні, бо «невядома, каго слухаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?