Байцы, якія стралялі ў людзей У Кіеве, і цітушкі носяць на рукавах жоўтыя стужкі, або іншыя апазнавальныя прыкметы.

Такую выснову можна зрабіць з розных фота відэа.

Так на фота, зробленым у чацвер побач з Жоўтнэвым палацам, узброеныя баявой зброяй мужчыны маюць жоўтыя стужкі на рукавах, паведамляе УП.

Таксама ёсць фота, на якім беркутовец страляе ў мітынгоўцаў. На яго рукаве таксама жоўтая стужка.

Такія ж стужкі былі на рукавах людзей у чорным, якія 18 лютага выходзілі з такой самай зброяй з аўтобуса на рагу вуліц Касцельнай і Трохсвяціцельнай. Таксама ў той машыне быў чалавек, на вопратцы якога было напісана «СБУ». З гэтага, можна зрабіць выснову, што гэта могуць быць байцы «Альфы».

Акрамя таго, жоўтыя павязкі на рукавах маюць цітушкі, якія рухаліся пад прыкрыццём сілавікоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру