Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Польшчы, Германіі і Францыі на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам прапанавалі яму стварыць пераходны ўрад. Аб гэтым паведамляецца на сайце польскай «Газеты выборчай».

Міністры заклікалі прэзідэнта пачаць канстытуцыйную рэформу і правесці ў краіне датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары.

Пры гэтым выданне адзначае, што дыпламаты пакінулі адміністрацыю прэзідэнта з «незадаволенымі тварамі» і маюць намер застацца ў Кіеве да пятніцы.

Пасля пяцігадзіннай сустрэчы з Януковічам міністры адправіліся на нараду з лідарамі апазіцыі.

Радаслаў Сікорскі і Фран-Вальтэр Штайнмаер з лідарамі ўкраінскай апазіцыі, Reuters

Радаслаў Сікорскі і Фран-Вальтэр Штайнмаер з лідарамі ўкраінскай апазіцыі, Reuters

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?