У Львове загарэлася казарма спецбатальёна «Беркут».
Па словах відавочцаў, у казарме прагрымеў выбух, полымя хутка распаўсюдзілася па будынку.
Людзі лічаць, што да выбуху датычныя правакатары, паколькі адразу пасля выбуху з казармы выбеглі некалькі мужчын у цывільным і з маскамі на тварах.
Яны ўцяклі на аўтамабілі «Ланас».
Актывісты, якія дзяжурылі на барыкадах, што блакуюць выхады з часткі, мяркуюць, што да выбуху і пажару могуць быць датычныя так званыя «цітушкі», якія ў апошнія два дні з'явіліся ў Львове.





