У Чэрыкаве на паддашку прыватнага дома быў выяўлены труп 16-гадовага падлетка, які вісеў у пятлі. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, цела падлетка знайшлі 19 лютага каля 16.00 на паддашку дома яго цёткі. Ніякай перадсмяротнай запіскі пры ім знойдзена не было. 

Цяпер следчыя органы праводзяць праверку па факце самагубства. Мяркуецца, яно было ўчынена пасля сваркі хлопца з яго дзяўчынай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру