У крамах «Акадэмкніга» і «Кніжны салон», а таксама ў кнігарні «Ў» з’явіўся новы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» за студзень – люты гэтага года. Ён стаў 68-м па агульнай нумарацыі.

На якія публікацыі варта асабліва звярнуць увагу?

З паэзіі – вершы Дануты Бічэль, Зміцера Вішнёва і Вікі Трэнас.

З прозы – апавяданні Уладзіміра Някляева, другая кніга рамана Алеся Усені «Грэх» і апавяданні-згадкі Зянона Пазьняка «Гісторыі з савецкага часу».

Ніл Гілевіч узгадвае пра першыя пасляваенныя гады газеты «Літаратура і мастацтва».

Алесь Бяляцкі шукае беларускія сляды ў рамане Анатолія Рыбакова «Важкі пясок», што прысвечаны тэме Халакоста.

Лада Алейнік разважае пра асобу і творчасць Андрэя Федарэнкі. А Ціхан Чарнякевіч аналізуе кнігу Аляксандра Л. «Зкімбы-зымбы», намінаваную на прэмію Гедройца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру