У пятніцу на Алімпійскіх гульнях у Сочы пройдзе біятлонная эстафета ў жанчын (пачатак у 17:30).

yahoo.com

Зборная Беларусі выступіць у наступным складзе (у чарговасці выхаду на дыстанцыю): Людміла Калінчык, Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава. Апошняй на дыстанцыю пабяжыць Дар'я Домрачава.

Нагадаем, што Беларусь пакуль заваявала на Гульнях шэсць медалёў, у тым ліку чатыры ў біятлоне (тры залатыя медалі Дар'і Домрачавай, бронза — Надзеі Скардзіна).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру