Міністры замежных справаў Францыі Ларан Фабіус, Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Польшчы Радаслаў Сікорскі хочуць зноў правесці сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Віктара Януковічам для таго, каб знайсці шляхі для спынення гвалту ў краіне.
«Мы хочам вярнуцца для сустрэчы з Януковічам гэтай ноччу і з апазіцыяй», - заявіў міністр замежных спраў Ларан Фабіус пасля перамоваў з лідэрамі ўкраінскай апазіцыі ў чацвер у Кіеве.
Ён таксама дадаў, што ўсе трое міністраў спадзяюцца на больш хуткае дасягненне вынікаў перамоваў па вырашэнні супрацьстаяння ва Украіне.