Службай бяспекі будуць прымацца жорсткія меры па спыненні замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны і прыцягненні датычных да такой дзейнасці асоб да крымінальнай адказнасці.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце СБУ.

У СБУ падкрэсліваюць, што сітуацыя, якая склалася на сённяшні дзень ва Украіне, сведчыць пра спробы асобных палітыкаў, прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, лідэраў грамадскіх аб'яднанняў, радыкальна настроеных асоб, стварыць аснову для эскалацыі грамадзянскага канфлікту, распаўсюджвання аўтанамісцкіх і сепаратысцкіх настрояў сярод насельніцтва, што можа прывесці да спынення існавання нашай дзяржавы як унітарнай і страты ёй дзяржаўнага суверэнітэту.

«Асобныя дэпутаты розных узроўняў пачалі весці сепаратныя перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў. Ужо адкрыта праходзяць кансультацыі аб магчымым раздзеле краіны на некалькі частак пры парушэнні парадку, устаноўленага Канстытуцыяй Украіны», —

адзначаецца ў паведамленні. У СБУ лічаць, што гэта можа прывесці да эскалацыі супрацьстаяння паміж рознымі пластамі насельніцтва, распальвання нацыянальнай або рэлігійнай варожасці і ваеннага канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?