Паводле інфармацыі партала Хвіля.орг, міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка едзе ў накірунку Беларусі. Магчыма, ён ужо перайшоў мяжу.

Захарчанку суправаджаюць байцы спецпадраздзялення «Сокал».

Віталя Захарчанку лічаць адказным за страляніну на Майдане. Пры падпісанні пагаднення ўмовай пратэстоўцаў было яго звальненне. Вярхоўная Рада сёння прагаласавала за адстаўку міністра.

Сёння Януковіч прыняў усе патрабаванні пратэстоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0