Студэнты некалькіх сталічных ВНУ занялі будынак Міністэрства адукацыі і навукі Украіны. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

У памяшканні сабралася каля 300 студэнтаў. Іх галоўнае патрабаванне — спыніць ціск на студэнтаў-удзельнікаў акцый пратэсту, каб свабода іх дзеянняў гарантавалася міністэрствам.

У памяшканнях міністэрства студэнты плануюць стварыць інфармацыйны цэнтр і пункт медыцынскай дапамогі.

Студэнты таксама патрабуюць адстаўкі намесніка міністра адукацыі Украіны Яўгена Сулімы, і спынення навучальнага працэсу да ўрэгулявання сітуацыі на Майдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?