У той час як ва Украіне расце хаос і павялічваецца пагроза ваеннай інтэрвенцыі Расіі, адказнасць Захаду за дасягненне канструктыўнага выніку становіцца ўсё больш відавочнай, піша амерыканскі палітолаг Збігнеў Бжэзінскі ў артыкуле, апублікаваным у The Financial Times.
Аўтар лічыць, што Украіна павінна праводзіць палітыку ў дачыненні да Расеі, аналагічную той, якую эфектыўна практыкуе Фінляндыя: узаемнае добрасуседства, шырокія эканамічныя адносіны як з Расіяй, так і з ЕС, але пры гэтым адсутнасць якіх-небудзь ваенных альянсаў.
Фінляндыя, лічыць Бжэзінскі, з'яўляецца ідэальным прыкладам для ўзаемаадносін паміж Украінай, ЕС і Расіяй.
На яго думку, Захад можа адыграць канструктыўную ролю ў стрымліванні гвалту ва Украіне і павінен паказаць Крамлю, што спробы дэстабілізацыі зараджэння дэмакратыі ў Кіеве ці аддзялення частак Украіны могуць прымусіць Вашынгтон выкарыстоўваць свой уплыў і зрабіць крокі, якія акажуцца эканамічна дарагімі для Масквы. Варыянты могуць вар'іравацца ад фінансавых санкцый у дачыненні да аднаго чалавека, да перагляду статусу Расіі ў СГА, Сусветным банку і ролі ў G8, гаворыцца ў артыкуле.
Аўтар лічыць важнай неабходнасць ЕС выпрацаваць фінансавы пакет для Украіны. У адваротным выпадку краіна апынецца ў разбуральным фінансавым хаосе, гаворыцца ў артыкуле.