Незалежнасць — гэта добра.

Калі б Крым быў незалежным, то:

— Януковічу было б складаней перамагчы ў 2010,

— у Вярхоўнай Радзе было б на паўтара дзясятка менш дэпутатаў Партыі рэгіёнаў,

— у 2014 у Кіеве было б на пару сотняў менш беркутаўцаў,

— Януковіч і Лебедзеў не змаглі б збегчы ў Крым (праз украінска-крымскую мяжу),

— на тэрыторыі Украіны не было б расійскіх вайсковых баз,

— па тэрыторыі Украіны не раз'язджалі б расійскія войскі са зброяй,

— в.а. міністра ўнутраных спраў Украіны займаўся б рашэннем праблем у Кіеве, а не ў Крыме,

— крымчукі б цяпер жылі сваім спакойным жыццём, а не збіраліся на плошчах паліць сцягі і біць адзін аднаго,

На ўзровень жыцця кіеўцаў і львоўцаў наяўнасць або адсутнасць Крыма ў складзе Украіны не ўплывае.

Пытанне толькі ў тым, што мае сэнс задумацца аб тым, якое менавіта была б жыццё ў Крыме для ўсіх групаў насельніцтва ў выпадку аддзялення. Натуральна, вельмі важна, каб там не было дыктатуры, карупцыі, дыскрымінацыі па нацыянальнай і моўнай прыкмеце, беззаконня.

Яскравы прыклад зусім жудаснай барацьбы за незалежнасць — Абхазія; у мяне ёсць сябры-грузіны, у якіх адабралі ўсю нерухомасць і маёмасць і выгналі з Абхазіі проста за нацыянальнасць, і яны былі шчаслівыя, што іх не забілі. І вынік — зусім недэмакратычная карумпаваная ўлада.

Варта арыентавацца на мірна-дэмакратычную незалежнасць; напрыклад — Эстонія, у якой рускія нармальна ўжываюцца з эстонцамі.

Пра Крым цяпер ідзе размова ў фармаце «Украіна ці Расея». Па ўсіх параметрах крымчукам значна лепш быць у складзе Украіны, чым у складзе Расеі. Але варта задумацца — а можа пры сапраўднай незалежнасці (а не фіктыўнай па фармаце Паўднёвай Асеціі) — будзе лепш і крымчукам, і астатнім ўкраінцам?

Не забывайцеся, што Украіна і незалежны Крым могуць дамовіцца, сябраваць, мець бязвізавы рэжым, спрошчаную мытню і што заўгодна. І ў ЕС могуць уступіць таксама — двума краінамі. Што дрэннага ў раўнапраўі?

Шмат маленькіх краін — заўсёды лепш, чым мала вялікіх. Лакальныя праблемы вырашаць прасцей, чым далёкія. Карупцыю перамагаць у маленькіх краінах прасцей (гл. Грузію з 4,5 млн людзей). Уладзе складаней аддаляцца ад народа ў маленькіх краінах. Бюджэт пілаваць складаней. Салдатаў армій маленькіх краін не адпраўляюць забіваць сепаратыстаў, і маленькія краіны не марнуюць мільярды на авіяносцы. З маленькімі краінамі лягчэй сябруюць іншыя краіны.

У маленькіх краін адзін недахоп — медалёў на алімпіядах менш. Але, можа, гэта можна перажыць?

Калі масквічы выступаюць супраць аддзялення Чачні і Дагестана — гэта імперскае мысленне. І настолькі ж імперскае мысленне — калі кіеўцы выступаюць супраць аддзялення Крыму.

Дайце людзям вырашаць на месцы.

Для паўнаты карціны: я за незалежнасць (мірную, дэмакратычную, па самавызначэнні) усюды.

Людзі заўсёды па змаўчанні супраць памяншэння плошчы іх краіны, таму што ў іх ёсць эмацыйны адчуванне — «маё». І незалежнасць рэгіёна для іх эквівалентная таму, як калі б ад іх кватэры адрэзалі кавалак і паставілі мяжу. Але трэба зразумець, што гэта зусім розныя рэчы.

Зараз крымчукі дзейнічаюць ад страху. Ім страшна і незразумела, што адбываецца ў далёкім Кіеве. Яны баяцца, што ім забароняць размаўляць па-расейску; яны баяцца, што прыедзе «Правы сектар» і закідае ўсіх «кактэйлямі Молатава». Іх можна зразумець. І заўсёды можна зразумець, калі людзям не падабаецца, што рашэнні аб тым, як ім жыць, прымаюцца чужымі людзьмі дзесьці далёка.

Мір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?