1 сакавіка 2014 года ўступілі ў сілу новыя правілы распаўсюду тэлепраграм на тэрыторыі Беларусі. Усе каналы мусілі атрымаць новы дазвол.
Як стала вядома,
дакументы не аформілі ўласнікі правоў на трансляцыю папулярных каналаў Discovery і Animal Planet.
Гэтыя каналы ўжо зніклі з эфіру МТІС, «Залы», «Космас ТБ» і іншых аператараў.
Пасля афармлення дазволу трансляцыя каналаў можа аднавіцца.





