Тэлеканал «Россія 24» раз за разам, поруч з рэпартажамі пра актуальныя падзеі ва Украіне, паказвае свой колішні тэндэнцыйны рэпартаж пра сутыкненні на Грушэўскага. Агонь, разбурэнні, параненыя, пенсіянер без адзінай драпінкі, якому «у твар кінулі бутэльку з кактэйлем Молатава». Тыя падзеі былі тыдні таму, аднак ствараецца ўражанне, што гэта адбываецца вось цяпер. Навошта гэта паказваць? Відаць, каб узмоцніць у тэлегледача-абываталя адчуванне таго, што ва Украіне — хаос і «расейскамоўных» там трэба ратаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?