Памятаю сталоўку на базе ў Маздоку, у студзені 1995, поўную «доблесных» штабістаў, якія смачна абедалі, пілі гарэлку, весела рагаталі, шчыпалі афіцыянтак за ягадзіцы і атрымлівалі баявыя ўзнагароды. Памятаю, як схапіўся з адным такім «героем», які з цынічнай усмешачкай у зубах каментаваў тое, што адбываецца: «на вайне як на вайне… салдат на тое і салдат, каб гінуць… мы наводзім канстытуцыйны парадак…» А побач — дэсантны полк васемнаццацігадовых пацаноў, на пляцы, пад дробным каўказскім дажджом чакаў адпраўкі на перадавую. Я суткі ім распісваўся на вайсковых білетах: «… дабра …удачы…». Потым у Грозным мне цэлы мех гэтых ваеннікаў вывалілі ў бальнічцы, прабітых кулямі, у крыві… Што змянілася?

Супакойцеся дэманы, дзяўбаныя кабінетныя і кухонныя псеўдапатрыёты, ваяўнічыя радыкалы з абодвух бакоў, якім увод войскаў канчаткова развяжа рукі. Зноў крыві брацкай захацелі, гэтай віягры, каб і далей у вас усё стаяла… Калі будзе, не дай Бог, вайна ў 2014 і пацякуць па венах Расіі і Украіны «двухсотыя», дык ў 2017 будзе ўжо іншая рэвалюцыя, і мы атрымаем ужо канчатковы ўсеагульны «кірдык».

Дзе палітыка?! Дзе вагоны перагаворшчыкаў? Дзе народная дыпламатыя? Дзе пасол? Чаму нашы «разумныя, смелыя, дэпутаты, якім баліць за рускі народ» не прыехалі на Майдан, у Раду, ужо ў снежні мінулага года, бясстрашна ня выказаліся, не спелі свае куплеты… Алімпіяда… А цяпер, як звычайна, прыкрываюцца войскамі, пацанамі, крывёю.

Мы — людзі Украіны і Расіі — радня. Кожнаму з нас проста неабходна зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць братазабойчай бойні. Інакш пераможа нялюдскасць.

З любоўю да Расіі і Украіны,

Юрый Шаўчук

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?